Кацілава — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці, за 4 км на поўдзень ад горада Мёры, каля вёскі Кацілава, у басейне ракі Мёрыца.
Плошча паверхні 0,45 км². Даўжыня 0,87 км, найбольшая шырыня 0,59 км. Найбольшая глыбіня 4,2 м, сярэдняя — 1,8 м. Аб’ём вады ў возеры 0,81 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 2,6 км. Плошча вадазбору 32,8 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 2—5 м, пад пашай, на захадзе параслі лесам. Берагі нізкія, пясчаныя ці тарфяністыя, месцамі забалочаныя. Пойма шырынёй 30—50 м, пад лугам. Дно да глыбіні 1 м пясчанае, глыбей высланае сапрапелем. Возера эўтрофнае. Сцёк у возера Ворань. Поўнасцю зарастае падводнай расліннасцю. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці каля 30 м.
У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, акунь, плотка, гусцяра, краснапёрка і іншыя віды рыб.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Басейн Заходняй Дзвіны Катэгорыя:Азёры Мёрскага раёна