Антано́ва. Сустракаецца таксама варыянт Анто́нава (, ) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Будслаўскага сельсавета.
Гісторыя У 1848 г. маёнтак Свянцянскага павета Віленскай губерні, валоданне Ю. Квінта. У 1904 г. пасёлак Будслаўскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 43 жыхары. У 1921 г. вёска Будслаўскай гміны Дунілавіцкага, потым Вілейскага паветаў Віленскага ваяводства, 11 двароў, 60 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Вераб’ёўскім сельсавеце Крывіцкага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 27.03.1959 г. у Будслаўскім сельсавецеРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4., з 20.01.1960 г. Мінскай вобласці, з 25.12.1962 г. Мядзельскага раёна. У складзе саўгаса «Будслаўскі» (цэнтр — вёска Будслаў), з 04.09.1991 г. калгас з той жа назвай.
Насельніцтва 80 жыхароў (1960) 10 двароў, 23 жыхары (1997)
Спасылкі
Катэгорыя:Будслаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна