Крэ́чат — малая рака ў паўднёва-заходняй Беларусі, у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці, правы прыток Ясельды (басейн Прыпяці).
Даўжыня ракі 15 км. Плошча вадазбору 59 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні — 0,96 м/км. Бярэ пачатак за 1,7 км на паўночны захад ад вёскі Аніцавічы. На рацэ стаіць горад Бяроза, за 1 км на ўсход ад горада Крэчат упадае ў Ясельду. Рэчышча цалкам каналізаванае.
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика речной сети Брестской области (в разрезе районов) // Справочник "Водные объекты Республики Беларусь" Крэчат на сучаснай мапе Бярозы
Катэгорыя:Прытокі Ясельды Катэгорыя:Рэкі Бярозаўскага раёна