Клафуці (, ад — напаўняць) — французскі дэсерт, які спалучае ў сабе рысы запяканкі і пірага. Садавіна ў салодкім вадкім яечным цесце, падобным да блінцовага, выпякаецца ў формах для запяканак або кіша. У змазаную тлушчам форму для выпечкі спачатку кладуць садавіну, а затым заліваюць яе цестам.
Класічным лічыцца клафуці са свежай вішні з костачкамі. Існуюць таксама персікавы, яблычны і грушавы клафуці, клафуці з чарнасліву, журавін і ажыны.Larousse Gastronomique, Clarkson Potter Publishers Калі замест вішні выкарыстоўваецца іншая садавіна, такі клафуці называецца фланярд.
Крыніцы
Спасылкі
Рэцэпт клафуці са свежай вішні
Катэгорыя:Французскія дэсерты Катэгорыя:Пірагі Катэгорыя:Стравы з садавіны