Папова — возера ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці, за 3,5 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы, за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Арэхаўна, у басейне ракі Крашанка.

Плошча паверхні 0,01 км². Даўжыня 0,15 км, найбольшая шырыня 0,1 км. Даўжыня берагавой лініі 0,4 км.

Схілы катлавіны вышынёй да 3 м, у ніжняй частцы забалочаныя, у верхняй пад лесам (на поўдні) ці разараныя (на поўначы). Уздоўж паўночнага і ўсходняга берагоў забалочаная пойма. На поўначы злучана канавай з возерам Быхавец.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Ушацкага раёна Катэгорыя:Басейн Ушачы