Кле́шня — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці, за 16 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Расоны, за 5 км на паўднёвы захад ад вёскі Юхавічы, у басейне ракі Нішча.

Плошча паверхні 0,17 км². Даўжыня 0,88 км, найбольшая шырыня 0,32 км. Найбольшая глыбіня 1,8Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2. м. Даўжыня берагавой лініі 2,15 км.

Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 2—3 м параслі лесам і хмызняком, на ўсходзе і поўдні разараныя. Берагавая лінія ў паўночнай частцы возера звілістая. Берагі на поўначы забалочаныя. Выцякае ручай у раку Нішча.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, гусцяра, плотка, краснапёрка, лінь, язь і іншыя віды рыб.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2.

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна