Гасцятнае — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці, за 19 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Расоны, за 6 км на паўночны захад ад вёскі Якубова, у басейне ракі Нішча.

Плошча паверхні 0,03 км². Даўжыня 0,24 км, найбольшая шырыня 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі 0,62 км.

Размешчана сярод забалочанага лесу. Схілы катлавіны на захадзе вышынёй да 10 м, на астатніх участках вакол возера невялікія разараныя ўзгоркі. Пойма забалочаная.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна