Барко́ўшчына (, ) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Будслаўскага сельсавета.
Гісторыя У 1846 вёска аднайменнага маёнтка Вілейскага павета Віленскай губерні, валоданне памешчыка Шчэпановіча, 7 двароў, 68 жыхароў. Маёнтак, акрамя вёскі, складаўся з фальварка і ўчастка вёскі Насілава. У 1868 г. вёска Будслаўскай воласці Вілейскага павета, налічвала 79 жыхароў. У 1886 г. тут працавала школа граматы. У 1904 г. вёска (108 жыхароў) і маёнтак (70 жыхароў) валоданне Шчэпановіча. У 1921 г. вёска (19 двароў, 112 жыхароў) і фальварак (13 жыхароў) у складзе Будслаўскай гміны Дунілавіцкага, потым Вілейскага паветаў Віленскага ваяводства.
З 12.10.1940 г. у Будслаўскім сельсавеце Крывіцкага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 23.05.1952 г. да 27.03.1959 г. у Вераб’ёўскім сельсавецеРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4., з 20.01.1960 г. Мінскай вобласці, з 25.12.1962 г. у Мядзельскім раёне. У 1950 г. сяляне вёсак Баркоўшчына і Забегі аб’ядналіся ў калгас імя Кірава. З 1952 вёска ў складзе ўзбуйненага калгаса «Зара», з 1959 г. — калгаса імя Энгельса, з 1965 г — саўгаса «Будслаўскі» (цэнтр — вёска Будслаў), з 04.09.1991 г. — калгаса «Будслаўскі».
Насельніцтва 63 жыхары (1960) 8 двароў, 11 жыхароў (1997)
Спасылкі
Катэгорыя:Будслаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна