Навум Абрамавіч Лапідус (; ) — савецкі і беларускі цяжкаатлет. Адзін з заснавальнікаў беларускай цяжкай атлетыкі.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1908 годзе ў в. Лапічы Мінскай губерні (цяпер — Асіповіцкі раён Магілёўскай вобласці) у сям’і друкарскага пераплётчыка.

У 1915 годзе сям’я Лапідуса пераехала ў Мінск. У 1924 годзе скончыў школу ФЗН, працаваў на заводзе. У юнацтве захапіўся гіравым спортам, цяжкай атлетыкай і хутка дамогся добрых вынікаў. У 1926—1951 гадах удзельнічаў у спаборніцтвах усесаюзнага маштабу. У 1932—1936 гадах чатыры разы станавіўся чэмпіёнам СССР па штанзе ў самай лёгкай вазе. У 1928—1947 гадах сем разоў быў прызёрам усесаюзных першынстваў, выступаючы за каманду «Дынама» (Мінск). Усталяваў 25 рэкордаў СССР. У гады Вялікай Айчыннай вайны быў на фронце. У 1951 годзе скончыў факультэт фізічнага выхавання Мінскага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага. Працаваў трэнерам па цяжкай атлетыцы ў Мінскай школе алімпійскага рэзерву. Падрыхтаваў дзесяткі майстроў спорту, чэмпіёнаў Беларусі, Узброеных сіл, СССР і Еўропы, рэкардсменаў краіны.

Памёр у чэрвені 1976 года ў Мінску.

Узнагароды Заслужаны майстар спорту СССР (1936), заслужаны трэнер Беларускай ССР (1965), суддзя міжнароднай катэгорыі па цяжкай атлетыцы (1968).

Крыніцы

Спасылкі

NAUM LAPIDUS

Катэгорыя:Цяжкаатлеты Беларусі Катэгорыя:Цяжкаатлеты СССР Катэгорыя:Заслужаныя трэнеры БССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту СССР Катэгорыя:Суддзі міжнароднай катэгорыі Катэгорыя:Трэнеры па цяжкай атлетыцы