Вайцяхо́ва (, ) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Слабадскога сельсавета.

Да 29 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Дзягільскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 29 сентября 2006 г. №245 "Об упразднении Дягильского, Лотвинского сельсоветов и изменении границ Слободского, Мядельского сельсоветов Мядельского района".

Гісторыя У 1904 г. засценак Жоснянскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 21 жыхар. У 1921 г. засценак у складзе гміны Жосна Дунілавіцкага (з 1925 г. Пастаўскага) павета Віленскага ваяводства, 6 двароў, 28 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Дзягільскім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай, з 20.01.1960 г. Мінскай абласцей. У цяперашні час вёска ў складзе Слабацкога сельсавета. У 1949 г. сяляне ўступілі ў калгас імя Чапаева (цэнтр — вёска Пугачы). З 1961 вёска знаходзіцца ў складзе калгасу імя Суворава (цэнтр — вёска Дзягілі), з 30.06.1992 г. — дапаможнай гаспадаркі «Дзягілі» Мінскага маторнага завода.

Насельніцтва 5 двароў, 20 жыхароў (1931)Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 44 21 жыхар (1960) 4 двары, 10 жыхароў (1997)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Слабадскі сельсавет (Мядзельскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна