Вераб'і́ (, ) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывіцкага сельсавета.
Гісторыя У 1848 годзе вёска аднайменнага фальварка маёнтка Будслаў Вілейскага павета Віленскай губерні, валоданне памешчыка І. І. Аскеркі, 6 двароў, 58 жыхароў. Фальварак меў 7 дваровых сялян, дом аканома, гумно, жывёльны двор, стайню. У 1868 г. існавалі 2 вёскі (49 і 69 жыхароў) і фальварак (21 жыхар). У 1904 г. на месцы сучаснай вёскі былі прыватны фальварак (16 жыхароў) і вёска (217 жыхароў) у складзе Будслаўскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні.
У 1921 г. вёска і фальварак у Будслаўскай гміне Дунілавіцкага, потым Вілейскага паветаў Віленскага ваяводства. У вёсцы было 55 двароў, 257 жыхароў; у сядзібе — 3 двары, 33 жыхары. З 12.10.1940 г. да 27.03.1959 г. вёска — цэнтр Вераб’ёўскага сельсавета Крывіцкага раёна ВілейскайРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4., з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, потым у Пузырскім сельсавеце таго ж раёна, з 20.01.1960 г. у Мінскай вобласці, з 25.12.1962 г. у Мядзельскім раёне. У 1945 г. у сяле пачата будаўніцтва цагляна-даховачнага завода. У снежні 1949 года жыхары вёскі аб'ядналіся ў калгас «Маладая гвардыя», да 06.02.1975 г. вёска — цэнтр узбуйненага калгасу з той жа назвай, цяпер у калгасе «Бальшавік» (цэнтр — вёска Пузыры).
Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Пузыроўскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области .
Насельніцтва 259 жыхароў (1960) 72 двары, 135 жыхароў (1997)
Інфраструктура У вёсцы знаходзяцца Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін (з 1948), жывёлагадоўчая ферма.
Памятныя мясціны На франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў партызанскай барацьбе загінулі 14 жыхароў з вёсак былога калгаса «Маладая гвардыя» (вёскі Вераб'і, Грыбкі, Васілеўшчына, Кулікова, Навасёлкі, Залессе). У 1965 г. на ўшанаванне іх памяці ў цэнтры вёскі пастаўлены абеліск.
Спасылкі
Катэгорыя:Крывіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна