Гняздзі́шча (, ) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Слабадскога сельсавета.

Гісторыя У 1868 г. засценак Мядзельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 1 двор, 13 жыхароў. У 1904 г. у засценку 36 жыхароў, у 1908 г. — 40 жыхароў. У 1921 г. вёска Мядзельскай гміны Дунілавіцкага (з 1925 г. Пастаўскі) павета Віленскага ваяводства, 7 двароў, 42 жыхары. З 12.10.1940 г. у Мікасецкім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 1954 г. у Старагабскім сельсавеце, з 20.01.1960 Мінскай вобласці. У 1940 г. 10 двароў, 47 жыхароў. У 1948 г. жыхары вёсак Качаны і Гнездзішча стварылі калгас імя Леніна. З 1954 вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «Шлях Ільіча» (цэнтр — вёска Зані).

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Старагабскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Насельніцтва 30 жыхароў (1960) 1 двор, 5 жыхароў (1997)

Вядомыя асобы Аркадзь Васілевіч Місуно (1941—2012) — філосаф. Прафесарhttps://esu.com.ua/article-67938.

Спасылкі

Катэгорыя:Слабадскі сельсавет (Мядзельскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна