Бікложа — возера ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Бікложа, за 16 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Бешанковічы, каля вёскі Забелле.
Плошча паверхні возера 0,23 (0,26Республиканская комплексная схема размещения рыболовных угодий ) км². Даўжыня 2,6 км, найбольшая шырыня 0,9 км. Даўжыня берагавой лініі 2,2 км. Найбольшая глыбіня 7 м, сярэдняя 4 м. Плошча вадазбору 2,8 км². Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Берагавая лінія слаба звілістая. Берагі пераважна нізкія, пясчаныя. Мелкаводдзе вузкае. На возеры востраў плошчай 0,25 га. У паўднёвай частцы ў возера ўпадае ручай. У паўночна-заходняй частцы выцякае ручай у раку Бікложа.
Літаратура
Спасылкі Иванов-Смоленский В. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 1. Ліст карты N-35-36. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1987 г.
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Бешанковіцкага раёна