Трагікаме́дыя ( — казёл + вясёлая песня) — заснаваная на разнастайных светаадчуваннях драма, што выяўляе адноснасць мерак адзнакі аўтарам і дзейнымі асобамі жыццёвых абставін. Спалучае ў сабе характэрныя рысы трагедыі і камедыі.

Часцей сустракаецца ў народнай творчасці, чым у прафесійным пісьменстве. У старажытнасці лічылася парушэннем жанравай чысціні камедыі і трагедыі. На мяжы XVI—XVII стагоддзяў стала жанрам еўрапейскай літаратуры з вызначанымі ўласцівасцямі: 1) спалучэнне ў межах аднаго твору смешнасці і паважнасці пры шчаслівай развязцы супярэчнасці, 2) перапляценне ўзвышанага рэлігійнага сюжэту з побытавай камічнасцю яго асэнсавання, 3) двайны зыход становішча з узнагародай дабрачыннасці і пакараннем зла, 4) змешванне ўзвышаных і пацешных характараў. У 2-й палове XVII стагоддзя амаль знікла ў выніку размежавання на камедыю і трагедыю эстэтыкай класіцызму. Адрадзілася пры канцы XIX стагоддзя (Генрык Ібсен і , Аўгуст Стрындберг і ). У XX стагоддзі пачала ўключаць разгляд супярэчнасцей, што дагэтуль распрацоўваліся ў трагедыі (Фрыдрых Дзюрэнмат, Эжэн Іанеска і Тэнесі Уільямс).

У Беларусі трагікамедыя атрымала вядомасць у сярэдзіне XVIII стагоддзя ў прамежкавым выглядзе (Георгій Каніскі «Уваскрасенне мёртвых»). Больш глыбока выявілася ў творах пачатку XX стагоддзя (Альберт Паўловіч «Васількі», Максім Гарэцкі «Жартаўлівы Пісарэвіч» і Янка Купала «Тутэйшыя»). Вялікі ўклад у распрацоўку жанру ў беларускай драматургіі зрабіў Андрэй Макаёнак, які дапоўніў свае творы сатырай і гратэскам («Зацюканы апостал», «Пагарэльцы» і «Дыхайце эканомна»).

Крыніцы

Літаратура

Трагікаме́дыя // Рагойша, В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік : тэрміны і паняцці: для школьнікаў і абітурыентаў/ В. П. Рагойша. — Мн.: Народная асвета, 2009. — С. 187. — 303 с. — ISBN 978-985-03-1233-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Віды і жанры тэатра