Паўднёвы Тыперэры (Паўднёвы Рыдынг; ; ) — адміністрацыйнае графства на поўдні Ірландыі. Уваходзіць у склад традыцыйнага (гістарычнага) графства Тыперэры ў правінцыі Манстэр на тэрыторыі Рэспублікі Ірландыі. Сталіца і найбуйнейшы горад — Клонмел. Насельніцтва 79 тыс. чалавек (2002).
Фізіка-геаграфічная характарыстыка Графства размешчана на поўдні Ірландыі ў даліне ракі Шур. Разам з Паўночным Тыперэры яно ўваходзіць у склад гістарычнага аднайменнага графства. На поўдні і паўднёвым усходзе праходзіць адміністрацыйная граніца з графствамі Уотэрфард і Корк, на захадзе з Лімерыкам, а на ўсходзе з Кілкені.
Агульная плошча Паўднёвага Тыперэры складае 2257 км².
Гісторыя Графства Паўднёвы Тыперэры было ўтворана ў 1898 годзе, шляхам падзелу гістарычнага рэгіёна Тыперэры на дзве часткі. У новай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінцы з'явіліся свае суд і органы кіравання. Аднак, шматлікія жыхары дагэтуль успрымаюць два графствы як адно цэлае, дзякуючы агульнай гісторыі дзвюх правінцый.
Транспарт Праз тэрыторыю графства праходзіць чыгуначная галінка Корк — Турлес — Порт-Лііша; а таксама шаша нацыянальнага значэння — (Корк — Кахір — Порт-Лііша); (Уотэрфард — Клонмел — Тыперэры).
Найбліжэйшыя аэрапорты знаходзіцца ў суседніх графствах Уотэрфард, Корк і Клэр.
Ахова здароўя thumb|250px|Адна з набярэжных гарады Клонмел У Паўднёвым Тыперэры зафіксаваны самы нізкі паказчык дзіцячай смяротнасці ў краіне: 0,9 на 1000 немаўлятаў. Гэта супастаўна з паказчыкамі Паўночнага Тыперэры (2,9) і Дубліна (3,4).
Спасылкі South Tipperary County Council
Катэгорыя:Графствы Ірландыі