Грумбіне́нты (, ) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Свірскага сельсавета.

Цікавы факт У гэтым рэгіёне (Варняны) фіксавалася прозвішча Грумбовічhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9Q-29V4-T?cat=koha%3A1532360&i=457&lang=pl.

Гісторыя У 1847 г. вёска маёнтка Альшэва Свянцянскага павета Віленскай губерні, валоданне памешчыка С. Хамінскага, 10 двароў, 81 жыхар. У 1868 г. вёска Свянцянскага павета, 120 жыхароў. У 1904 г. у вёсцы 182 жыхароў, у 1907 г. — 138 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Куцькаўскім сельсавеце Свірскага раёна Вілейскай, з 20.90.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 16.07.1954 г. у Свірскім, з 05.08.1954 г. у Канстанцінаўскім сельсавеце, з 31.08.1959 г. ў Мядзельскім раёне, з 20.01.1960 г. у Мінскай вобласці, з 10.05.1960 г. у Свірскім гарпасялковым Савеце. У 1949 г. вяскоўцы арганізавалі калгас імя Варашылава. З 1964 вёска ў складзе саўгаса «Канстанцінава» (цэнтр — вёска Камарова), з 04.09.1991 г. — калгаса «Канстанцінава».

У 2013 годзе Свірскі пасялковы савет быў скасаваны, і Грумбіненты ўвайшлі ў склад Свірскага сельсаветаРашэнне Мінскага абласнога Савета дэпутатаў № 234 ад 28 мая 2013 г. "Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Мінскай вобласці" . Насельніцтва 160 жыхароў (1960) 19 двароў, 34 жыхары (1997)

Спасылкі

Катэгорыя:Свірскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна