Гу́лі (, ) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Слабадскога сельсавета.
Гісторыя У 1868 г. вёска Габскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 29 двароў, 217 жыхароў. У 1904 г. вёска ў складзе Жаснянскай воласці Вілейскага павета, 369 жыхароў. У 1921 г. вёска гміны Жосна Дунілавіцкага (з 1925 г. Пастаўскі) павета Віленскага ваяводства, 64 двары, 355 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Слабадскім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай, з 20.01.1960 г. Мінскай абласцей. У 1940 г. у вёсцы 92 двары, 359 жыхароў; створаны калгас «17 верасня» (ў 1949 г. адноўлены).
У сакавіку 1944 г. у баі з гітлераўцамі каля вёскі загінула кіраўнік падпольнай арганізацыі вёскі Ліпнікі Пастаўскага раёна, разведчыца партызанскай брыгады імя К. Я. Варашылава М. М. Асіненка. У 1969 г. на месцы яе гібелі пастаўлена стэла. 13 вяскоўцаў загінулі ў баях з ворагамі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. 3 красавіка 1954 г. вёска ў складзе калгаса «17 верасня» (цэнтр — вёска Слабада).
Насельніцтва 407 жыхароў, 83 двары (1938)Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 44 255 жыхароў (1960) 38 двароў, 80 жыхароў (1997)
Інфраструктура Жывёлагадоўчая ферма.
Славутасці Руіны сядзібы Снарскіх «Старая Жосна» Рэнесансная капліца XVII стагоддзя ў маёнтку Старая Жосна.
Вядомыя асобы Сцяпан Валяр’янавіч Лук’янец (нар. 1940) — беларускі спецыяліст у галіне аўтаматызацыі вытворчых працэсаў.
Спасылкі
Катэгорыя:Слабадскі сельсавет (Мядзельскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна