Грыбкі́ (, ) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывіцкага сельсавета.
Гісторыя У 1868 годзе вёска ў складзе Будслаўскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні.
У 1921 годзе вёска Будслаўскай гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства.
З 12 кастрычніка 1940 года ў Вераб’ёўскім сельсавеце Крывіцкага раёна Вілейскай, з 20 верасня 1944 года Маладзечанскай абласцей, з 27 сакавіка 1959 года ў Пузырскім сельсавецеРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4., з 20 студзеня 1960 года у Мінскай вобласці, з 25 снежня 1962 года ў Мядзельскім раёне.
У 1950 годзе жыхары вёскі аб’ядналіся ў калгас імя Варашылава. Пазней вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «Маладая гвардыя», з 1975 года — калгаса «Бальшавік» (цэнтр — вёска Пузыры).
Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Пузыроўскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области .
Насельніцтва 1868 год — 8 двароў, 69 жыхароў. 1904 год — 110 жыхароў. 1921 год − 25 двароў, 134 жыхары. 1931 год − 30 двароў, 153 жыхары. 1960 год — 154 жыхары. 1997 год — 21 двор, 33 жыхары.
Славутасці Капліца Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1938 год, цагляная).
Спасылкі
Катэгорыя:Крывіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна