Эжэ́н Іанеска (, першапачаткова Эўджэ́н Іане́ску, , Слаціна, Румынія — , , Францыя) — французскі драматург, адзін з вядучых прадстаўнікоў нелагічнай, трагікамічнай драмы, якая атрымала назву «тэатр абсурду».

Біяграфія Нарадзіўся Іанеску 26 лістапада 1909 года ў Слаціне, Румынія. Бацькі немаўляткам перавезлі яго ў Парыж, і першай яго мовай стала французская. Да адзінаццацігадовага ўзросту маленькі Эжэн жыў у французскай вёсцы Ля Шапель-Антэнез. Сельскае жыццё было шчаслівым часам для яго, менавіта ўспаміны дзяцінства ўвасобіліся ў творчасці сталага Іанеска.

У 1920 годзе Эжэн пераехаў у Парыж, але пражыў там не больш за два гады. Ва ўзросце трынаццаці гадоў Іанеско вяртаецца ў Румынію і да дваццаці шасці гадоў падзеі яго жыцця працякалі ў Бухарэсце. Уплыў французскай і румынскай культуры на светапогляд будучага пісьменніка і драматурга было супярэчлівым, дваістым.

Паступіўшы ў Бухарэсцкі ўніверсітэт, Эжэн вывучаў французская мову і літаратуру. Для сябе ў гэтым ён бачыў адмысловую карысць. На працягу некалькі гадоў пасля пераезду ў Румынію французская мова стала забывацца. Разумець яго правільна і размаўляць на ёй Іанеско мог, а вось здольнасць да пісьмовай творчасці паступова страцілася. Гэта акалічнасць падпіхнула яго да стараннага паўтору і замацаванню ведаў. З 1929 года Эжэн сам заняўся выкладаннем французскае. У гэты перыяд пачало зараджацца яго літаратурнае майстэрства.

Ва ўзросце дваццаці гадоў Іанеско вяртаецца ў Парыж, у гэты раз з намерам пражыць там доўга. У 1938 годзе ён абараніў філасофскую доктарскую дысертацыю ў Сарбоне, распавёўшы ў ёй «Пра матывы страху і смерці ў французскай паэзіі пасля Бадлера».

Яшчэ ў часы вучобы ва ўніверсітэце Бухарэсту Эжэн сутыкнуўся з праявай нацыяналістычных і прафашысцкіх настрояў, якія панавалі ў моладзевым грамадстве. Сваёй творчасцю Іанеско імкнецца паказаць непрыманне гэтай «моднай» тэндэнцыі. Малады пісьменнік ненавідзеў любую праяву таталітарызму і ідэалагічны ціск на людзей. Гэту ідэю ён увасобіў у п'есе «Насарогі», якая затым стала адной з самых папулярных у яго творчасці.

У 1970 годзе Эжэн Іанеско стаў членам французскай Акадэміі Навук. На рахунку Эжэна ўжо было тады мноства п'ес, а таксама аповедаў, эсэ і біяграфічных успамінаў: «Фатаграфія палкоўніка» (1962), «Драбкі з дзённіка» (1967), «Мінулае сапраўднае, сапраўднае мінулае» (1968) і шматлікія іншыя. У 1974 годзе Іанеско стварыў знакаміты раман «Пустэльнік».

Памёр Іанеска ў Парыжы 28 сакавіка 1994 года пасля цяжкай і пакутлівай хваробы.

Творчасць Сітуацыі, характары і дыялогі яго п'ес вынікаюць хутчэй выявамі і асацыяцыямі сну, чым паўсядзённай рэальнасці. Мова ж з дапамогай пацешных парадоксаў, клішэ, прымавак і іншых славесных гульняў вызваляецца ад звыклых значэнняў і асацыяцый. Сюррэалізм п'ес Іанеско вядзе сваё паходжанне ад цыркавога блазнавання, фільмаў Ч.Чапліна, Б.Кітана, братоў Маркс, антычнага і сярэдневяковага фарсу. Тыповы прыём — нагрувашчванне прадметаў, якія пагражаюць паглынуць акцёраў; рэчы знаходзяць жыццё, а людзі ператвараюцца ў неадушаўлёныя прадметы.

У «трагедыі мовы» «Лысая спявачка» (La cantatrice chauve, 1950), першай п'есе Іанеско, малюецца свет, які сышоў з розуму, «крах рэальнасці». Іанеско напісаў таксама раман «Пустэльнік» (La solitaire, 1974) і некалькі серый дзіцячых кніг.

Творы 1950 «Лысая спявачка» (La cantatrice chauve) 1951 «Урок» (La leon) 1952 «Крэслы» (Les chaises) 1953 «Новы жыхар» (Le nouveau locataire) 1957 «Будучыня ў яйках» (L'Avenir est dans les eufs) 1959 «Забойца па пакліканні» (Tueur sans gages) 1959 «Насарогі» (Rhinocros) 1962 «Паветраны пешаход» (Le piton de l'air) 1962 «Кароль памірае» (Le roi se meurt) 1962 «Нататкі і абвяржэнні» 1964 «Смага і голад» (La soif et la faim) 1973 «Макбет» (Macbett) 1973 «Гэты страшэнны бардэль» 1974 «Пустэльнік» (La solitaire) 1975 «Чалавек з валізкамі» 1980 «Вандраванне сярод мерцвякоў» (Le voyage chez les morts)

Беларускія пераклады Непадкупны забойца: [п’еса на 3 дзеі] / Эжен Ёнэско. Блюзнер: [п’еса на 4 дзеі] / Т’еры Манье. Хатка: [камедыя на 3 дзеі]: драматычныя творы: пераклад з французскай / Андрэ Русэн. — Мінск : З. Колас, 2009. — 242, с. — (Бібліятэка французскай драматургіі; т. 3).

Літаратура

Спасылкі

Сайт, прысвечаны Іанеско

Катэгорыя:Драматургі Францыі Катэгорыя:Драматургі Румыніі Катэгорыя:Пісьменнікі Румыніі Катэгорыя:Члены Французскай акадэміі Катэгорыя:Абсурдызм Катэгорыя:Пахаваныя на могілках Манпарнас