Хананій Самсонавіч Замскі (; ,  — , Замский Хананий Самсонович) — савецкі дэфектолаг, спецыяліст у галіне алігафрэнапедагогікі. Прафесар (1983).

Біяграфія У 1939 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны педагагічны дэфекталагічны інстытут. Працаваў у Навукова-практычным інстытуце спецыяльных школ (цяпер Інстытут карэкцыйнай педагогікі), супрацоўнічаў з А. Р. Лурыя, Ж. І. Шыф, . У 1950 годзе загадчык кафедры агульнай педагогікі ў педагагічным інстытуце г. Баранавічы. З 1951 года ў МДПІ імя У. І. Леніна, у 1951—1974 гадах загадчык кафедры алігафрэнапедагогікі, больш 10 гадоў дэкан дэфекталагічнага факультэта.

Па яго ініцыятыве і пры яго ўдзеле адкрыты дэфекталагічныя факультэты ў педагагічных інстытутах Свярдлоўска, Іркуцка, Ташкента.

Аўтар больш за 70 навуковых работ. Распрацоўваў шырокае кола праблем навучання і выхавання дзяцей з парушэннямі разумовага развіцця.

Спасылкі Замский Хананий Самсонович Хананий Самсонович Замский

Катэгорыя:Медыкі СССР Катэгорыя:Педагогі СССР Катэгорыя:Дэканы