Фіялетавы — колер, які адпавядае монахраматычнаму выпраменьванню з мінімальнай даўжынёй хвалі, якую здольны ўспрымаць чалавечае вока (дыяпазон даўжынь хваль 380—440 нанаметраў).

Дзякуючы метамерыі, блізкім да фіялетавага, хоць меней насычаным успрымаюцца сумесь чырвонага і сіняга колераў у сістэме RGB.

Монахраматычны фіялетавы колер можна назіраць, напрыклад, у дыфракцыйным спектры або каляровых разводах пры адлюстраванні святла на кампакт-дыске.

Эталоны колераў і адценняў фіялетавага

У кветках раслінах сіні і фіялетавы колер часта абумоўлены наяўнасцю спецыфічных рэчываў - антацыянаў. Ліловы (ад французскага слова бэз) Фіялка (слова фіялетавы — калька з французскага) Бэзавы Лавандавы (па аналогіі з адценнямі кветак лаванды) Колер фуксіі (па аналогіі з адценнямі кветак фуксіі)

Спасылкі

Катэгорыя:Колеры