Блакітны (цыан, сіне-зялёны) — каляровы дыяпазон паміж зялёным і сінім, з даўжынёй хвалі прыкладна ад 485 да 500 нанаметраў. У беларускай мове традыцыйна блакітным завецца колер, бліжэйшы да сіняга, а таксама разведзены, бляклы сіні колер. Блакітным або цыанавым таксама завуць адзін з трох колераў сістэмы CMYK ().

Блакітныя прыродныя фарбавальнікі і пігменты Біруза (мае зеленавата-блакітнаватыя адценні) Лазурыт служыў у старажытнасці адным з нешматлікіх вядомых сініх пігментаў, таму быў вельмі дарагі (асноўная крыніца - Індыя)

Блакітнае неба і фізіка зроку Блакітным выглядае неба. На самай справе неба выпускае (дакладней, рассейвае) прамяні ўсіх бачных колераў, але ступень рассейвання зваротна прапарцыйная даўжыні хвалі у 4-й ступені, г.з. у бачным дыяпазоне максімальная для фіялетавых, сініх і блакітных прамянёў. Для вока такая сумесь здаецца блакітнай.

Паліграфія У сістэме CMYK адзін з чатырох асноўных колераў завецца блакітным — хоць у рэчаіснасці гэты стандартызаваны колер варта зваць хутчэй сіне-зялёным (гл. Cyan).

Назвы блакітных адценняў

Бірузовы Валошкавы Нябесны Перванш, колер

У культуры і этнаграфіі

Блакітны шчанюк

Іншыя літаратурна-культурныя асацыяцыі Блакітны — колер мары і ідэальнасці. Адтуль паняцце «блакітнай мары» як нечага выдатнага і цяжкадасяжнага. Таксама вядомы, блакітны зладзюжка ў «Дванаццаці крэслах» Ільфа і Пятрова -- які цярпеў на мукі сумлення пасля крадзяжоў, блакітныя валасы Мальвіны з казкі «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна», а таксама Рэй Аянамі з анімэ-серыяла «Евангеліён» і Грымджо Джагерджак з мангі/анімэ «Бліч». Блакітная характарыстыка — занадта ідэальная.

Спасылкі

Катэгорыя:Адценні сіняга колеру