Аранжавы, памяранцавы — колер, прамежкавы паміж чырвоным і жоўтым. Мае даўжыню хвалі 590—620 нанаметраў.

Прыклады аранжавага Адзін з найболей «вызначаных» колераў спектра, бо яго «эталон» заўсёды пад рукой (назва паходзіць ад французскага слова orange — апельсін).

Назвы аранжавых адценняў

памяранцавы (сінонім) мядовы бурштынавы (невыразна вызначаная група адценняў = ад жоўтага да карычневага) маркоўны (колер каратыну) руды карычневы = шэры + аранжавы

Web-колер Адценне аранжавага колеру, адзіны колер, вызначаны ў CSS, для якога няма вызначэння ў HTML 4.01.

Прыродныя крыніцы і пігменты Охра

Рознае Аранжавы — нацыянальны колер Нідэрландаў. Першапачаткова аранжавая паласа прысутнічала на сцягу Нідэрландаў, аднак пазней яна была замененая на чырвоную, бо даўней аранжавая тканіна была дэфіцытам. У нашы дні падчас нацыянальных свят жыхары каралеўства апранаюць аранжавую адзежу, а футбольныя заўзятары, выяўляючы сваю падтрымку нацыянальнай камандзе, нават фарбуюць свае твары ў памяранцавы колер. У шматлікіх краінах, напрыклад у Бельгіі, светлафоры замест жоўтага маюць аранжавы ліхтар. Аранжавая — рака на поўдні Афрыкі. Змену ўлады падчас выбараў 2004 года ва Украіне назвалі аранжавай рэвалюцыяй (ва Украіне часта выкарыстоўвалася слова «памаранчавая»).

У Ірландыі — знак пратэстантызму, дзякуючы ордэну аранжыстаў.

Спасылкі

Катэгорыя:Колеры