Азе́рцы (другая назва Забалацце) — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Зеха, за 11 км на паўночны захад ад горада Лепель, за 1 км на поўнач ад вёскі Забалацце.

Плошча паверхні возера 0,19 (0,17Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» ) км². Даўжыня 1,3 (1,25) км, найбольшая шырыня 0,3 (0,26) км, даўжыня берагавой лініі 2,8 км. Плошча вадазбору 57,7 км². Найбольшая глыбіня 6,2 м, сярэдняя — 3,5 м. Аб’ём вады ў возеры 0,6 млн м³. Катлавіна возера моцна выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 10—20 м, на ўсходзе невыразныя. Возера слаба зарастае. Праточнае. Праз возера працякае рака Зеха.

Літаратура

Ліст карты N-35-46. Выданне 1980 года.

Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Лепельскага раёна Катэгорыя:Басейн Улы