міні|320 пкс|Ісаак Аскназій. «З кнігай», 1898. Курская карцінная галерэя 1898 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.

Падзеі Пачала працаваць Віцебская школа-майстэрня Іегуды Пэна

З’явіліся Будынак Аляксандраўскай гімназіі, Гомель — помнік грамадзянскай архітэктуры гістарызму. Стылістыка будынку арыентаваная на рускі класіцызм

Свята-Георгіеўская царква ў вёсцы Пугляі Аршанскага раёна Віцебскай вобласці, помнік народнага дойлідства Свята-Пакроўская царква ў Хатлянах Мінскай губерні, помнік архітэктуры Свята-Успенская царква ў Кобрынскім уездзеОписания церквей и приходов. Гродненский православно-церковный календарь. Том 1 . Помнік сінадальнага кірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудавана з цэглы Царква Аляксандра Неўскага ў Мінску, пабудаваная ў візантыйскім стылі на вайсковых могілках

Нарадзіліся 26 студзеня — Кацярына Кобра (пам. 1951) — руская і польская авангардная скульптарка, прадстаўнік авангарднага мастацтва, жонка Уладзіслава Страмінскага. Звязаная з Вілейкай. 31 ліпеня — Сендэр Палеес (пам. 1964) — беларускі мастацтвазнаўца, гісторык і публіцыст. Зінаіда Астаповіч (пам. 1993) — беларускі мастак, сястра Аркадзя Астаповіча. Рыгор Глюкман (пам. 1973) — амерыканскі жывапісец і графік родам з Віцебску, належаў да Парыжскай школы жывапісу Пётр Даркевіч — беларускі гісторык мастацтва, рэпрэсаваны, растрэляны НКУС у 1937 годзе.

Галерэя

Галерэя

Катэгорыя:1898 год у Беларусі Катэгорыя:Гісторыя беларускага выяўленчага мастацтва паводле гадоў Беларусь