1900 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.

Падзеі

З’явіліся Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Трабы — помнік архітэктуры неаготыкі Свята-Пакроўская царква, Збляны — помнік архітэктуры псеўдарускага стылю

Нарадзіліся 27 студзеня — Алексантэры Ахола-Вало (пам. 1997), фінскі мастак і мысляр, заснавальнік мастацка-рацыяналістычнае сістэмы жыцця (эвахамалогіі). З 1919 па 1930 жыў у Віцебску, вучыўся мастацкай школе Юдэля Пэна і працаваў у Інбелкульце. Быў знаком з Маркам Шагалам і Казімірам Малевічам. Працаваў у часопісах «Беларускі піянер», «Плуг», «Беларуская работніца і сялянка», газеце «Беларуская вёска». Аформіў кнігі Якуба Коласа «Новая зямля», Андрэя Александровіча «Угрунь», Паўлюка Труса «Ветры буйныя», Анатоля Вольнага «Табе», Міколы Нікановіча «Вясновы прамень», Кузьмы Чорнага «Хвоі гавораць». 22 мая — Мікола Каспяровіч (пам. 1937), беларускі краязнавец, гісторык, мастацтвазнавец і літаратуразнавец. Аўтар даследаванняў у галіне гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва, архітэктуры, сучаснай графікі (артыкулы «Беларускае малярства ў Польшчы (XIV—XVI стст.)», «Асноўныя моманты гісторыі беларускага дойлідства», «Мінск у графіцы А. М. Тычыны» і інш.). Растраляны. 10 ліпеня — Пётра Сергіевіч (пам. 1984), беларускі жывапісец і графік, мастак-манументаліст. Заслужаны дзеяч мастацтваў Літвы (1965). 17 кастрычніка — Ібрагім Гембіцкі (пам. 1974), беларускі графік. Аўтар ілюстрацый да аповесці Якуба Коласа «Дрыгва» (1938). Раман Семашкевіч (пам. 1937), расійскі жывапісец і графік беларускага паходжання, удзельнік мастацкай суполкі «Трынаццаць». Скончыў скульптурнае аддзяленне Віцебскага мастацкага вучылішча. Потым вучыўся ў Маскве ў Дзмітрыя Кардоўскага і Сяргея Герасімава. Растраляны. Хрыстафор Даркевіч (пам. 1937), беларускі мастак

Памерлі міні|Альжбета Манюшка-Наўроцкая Пружанскі палацык, 1870 3 сакавіка — Валенцій Швыкоўскі (нар. 1817), беларускі шляхціц, мецэнат, узвёў Пружанскі палацык, у якім прымаў Напалеона Орду і розных культурных дзеячоў 28 сакавіка — Апалінарый Гараўскі (нар. 1833), вядомы беларускі мастак-пейзажыст ХІХ стагоддзя, з роду Гараўскіх. Брат Іпаліта Гараўскага і Гілярыя Гараўскага. Супрацоўнічаў з Паўлам Траццяковым — заснавальнікам Траццякоўскай галерэі. 22 лістапада — Эдвард Матэй Ромер (нар. 1848), віленскі мастак, вучань Канута Русецкага. З шляхецкага роду Ромераў. Брат мастака Альфрэда Ізідора Ромера. Аляксандр Рыпінскі (нар. 1811) — беларускі мастак-графік, паэт, фалькларыст, перакладчык, кнігавыдавец, адзін з піянераў фотамастацтва.

Галерэя твораў

Галерэя фота

Крыніцы

Катэгорыя:1900 год у Беларусі Катэгорыя:Гісторыя беларускага выяўленчага мастацтва паводле гадоў Беларусь