міні|Фердынанд Рушчыц Місіянерскі касцёл у Вільне, 1904 1904 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.

Падзеі Мастацкая выстаўка, арганізаваная Мінскім таварыствам аматараў прыгожых мастацтваў

З’явіліся Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай, Баркалабава — помнік архітэктуры неарускага стылю Касцёл Святога Антонія Падуанскага, Паставы — помнік архітэктуры неаготыкі Сядзіба Плятэраў, Опса — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры

Нарадзіліся 27 студзеня — Міхаіл Асмалоўскі (пам. 1977), беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1950). Адзін з мікрараёнаў Цэнтральнага раёна Мінска мае неафіцыйную назву ў гонар архітэктара — Асмалоўка 29 студзеня — Міхаіл Баршч (пам. 1976), савецкі архітэктар, педагог, аўтар планіроўкі і забудовы Плошчы Перамогі і Плошчы Якуба Коласа, жылых будынкаў на праспекце Незалежнасці і вуліцы Янкі Купалы (1949—1956, саўм. з Леанідам і Галінай Аранаўскасамі) 12 красавіка — Соф'я Лі (пам. 1988), беларускі мастак. Заслужаны работнік культуры БССР (1975) 5 лістапада — Надзея Хадасевіч-Лежэ (пам. 1983), беларуска-французскі мастак родам з Віцебшчыны, жонка Фернана Лежэ Мікалай Васілеўскі (пам. 1937), беларускі графік і жывапісец, вучань Язэпа Драздовіча, рэпрэсаваны

Галерэя твораў

Галерэя фота

Катэгорыя:1904 год у Беларусі Катэгорыя:Гісторыя беларускага выяўленчага мастацтва паводле гадоў Беларусь