міні|Язэп Драздовіч. Вокладка Першага беларускага календара на 1910 год. Выданне Нашай Нівы. Вільня, 1909 1909 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.

Падзеі пачатак будаўніцтва Троіцкага касцёла ў Відзах па праекту архітэктара Вацлава Міхневіча

З’явіліся

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы, Германішкі — помнік архітэктурнай неаготыкі Касцёл Святога Антонія Падуанскага, Дварэц — помнік архітэктуры неабарока Петрапаўлаўскі касцёл, Лагішын — помнік архітэктурнай неаготыкі Сядзібна-паркавы комплекс Іваноўскіх, Галавічполе — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры мадэрну з элементамі неаготыкі Свята-Петра-Паўлаўская царква, Празарокі — Помнік архітэктуры сінадальнага кірунку рэтраспектыўна-рускага стылю

Нарадзіліся 1 студзеня — Сцяпан Андруховіч (пам. 1989), беларускі жывапісец 6 мая — Аляксандр Кох (пам. 1972), беларускі мастак 30 снежня (12 студзеня 1910) — Васіль Галубовіч (пам. 1991), беларускі тэатральны мастак

Памерлі 10 лютага — Эдвард Паўловіч (нар. 1825), беларускі мемуарыст, мастак і асветнік 27 лютага — Васіль Гразноў (нар. к. 1840), беларускі краязнаўца, даследчык архітэктуры, мастак, педагог 6 жніўня — Вікенцій Сляндзінскі (нар. 1838), польскі, літоўскі і беларускі мастак і піяніст

Галерэя твораў

Катэгорыя:1909 год у Беларусі Катэгорыя:Гісторыя беларускага выяўленчага мастацтва паводле гадоў Беларусь