міні|Ілья Рэпін «Беларус», Дзяржаўны Рускі музей. 1892 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі
З’явіліся Прыватная мастацкая школа (школа-майстэрня Ю. Пэна) у Віцебску
Нарадзіліся 25 студзеня — Абрам Бразер (пам. 1942), беларускі савецкі скульптар, графік і жывапісец, педагог, мастацтвазнаўца. З 1918 года жыў у Віцебску, дзе граў прыкметную ролю ў мастацкім жыцці горада — выкладаў у толькі адкрытай Вышэйшай школе мастацтваў, займаўся арганізацыяй выстаў, дыспутаў на тэмы сучаснага мастацтва, камплектацыяй Віцебскага музея сучаснага мастацтва, ствараў эскізы для святочных упрыгожванняў горада. Таксама аформіў спектаклі Яўрэйскага тэатра ў Віцебску..Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі(1940) 31 мая — Міхаіл Кікоін (пам. 1968), французскі мастак Парыжскай школы, нарадзіўся ў Гомелі 27 кастрычніка — Саламон Юдовін (пам. 1954), расійска-яўрэйскі і савецкі графік, мастак, этнограф, паходзіў з беларускіх яўрэяў, прадстаўнік «Яўрэйскага рэнесансу» і мадэрну
Памерлі 2 лютага — Люцыян Крашэўскі (нар. 1820), беларускі і польскі мастак, фатограф 2 чэрвеня — Мікалай Атрыганьеў (нар. 1823), расійскі мастак-пейзажыст, ганаровы вольны супольнік Імператарскай Акадэміі мастацтваў. У 1860-я прыязджаў у Беларусь, з пачатку 1880-х жыў у Магілёўскай губерні. У пейзажах, выкананых у рэалістычнай манеры, перадаў прыгажосць беларускай прыроды. Сярод работ «Вечар у Мінскай губерні» (1854), «Пейзаж у Магілёўскай губерні». Шэраг твораў захоўваецца ў Нацынальным мастацкім музеі Беларусі
Галерэя твораў
Катэгорыя:1892 год у Беларусі Катэгорыя:Гісторыя беларускага выяўленчага мастацтва паводле гадоў Беларусь