Му́рэш (), Ма́раш () — рака ў Румыніі і Венгрыі, левы прыток Цісы.
Даўжыня — 803 км, плошча басейна 30 000 км². На рацэ размешчаны гарады Тыргу-Мурэш, Алба-Юлія і Арад (Румынія). Побач з месцам упадзення Мурэша ў Цісу стаіць горад Сегед (Венгрыя).
Рака пачынаецца ў цэнтральнай Румыніі, на схілах Усходніх Карпатаў. У верхнім цячэнні мае горны характар з хуткім цячэннем, у сярэднім і ніжнім цячэнні выходзіць на Сярэднедунайскую раўніну, дзе цячэнне запавольваецца. На працягу 21 кіламетра ўтварае венгерска-румынскую мяжу, апошнія 50 кіламетраў цячэ па тэрыторыі Венгрыі ў рэгіёне Паўднёвы Альфёльд. На поўнач ад венгерскага ўчастку ракі размяшчаюцца прыродаахоўныя тэрыторыі нацыянальнага парку Кёрэш-Мараш. Рака ўпадае ў Цісу непадалёк ад Сегеда.
Жыўленне ракі мяшанае (снегавое і дажджавое). Характэрна веснавое разводдзе.
Мурэш абмежавана суднаходны ў ніжнім і сярэднім цячэнні. Адным з прытокаў з’яўляецца рака Ер.
Падзеі на берагах ракі Бітва на Хлебавым полі 13 кастрычніка 1479 года.
Спасылкі
Катэгорыя:Рэкі Румыніі Катэгорыя:Рэкі Венгрыі Катэгорыя:Прытокі Цісы