Паўночная Дабруджа () — вобласць на паўднёвым усходзе сучаснай рэспублікі Румынія.
Геаграфія Уяўляе сабой паўночную частку гісторыка-геаграфічнага рэгіёна Дабруджа. Плошча — 15,500 км², насельніцтва складае каля аднаго мільёна чалавек. Паўночная Дабруджа ўключае паветы (жудзецы) Канстанца і Тулча. Галоўныя гарады — Канстанца, Тулча, Меджыдзія (Medgidia) і Мангалія (Mangalia). Балгарская частка ўключае Добрыцкую і часткі абласцей Сілістранскай і Варненскай абласцей. Галоўныя гарады — Добрыч і Сілістра.
Гісторыя У пачатку XX стагоддзя Дабруджа, у тым ліку Паўночная, мела вельмі пярэсты нацыянальны склад. Паўночная Дабруджа размешчана паміж ніжнім Дунаем і Чорным морам і ўключае дэльту Дуная і румынскае ўзбярэжжа Чорнага мора (балгарская частка Дабруджы ўключае самую паўночную частку балгарскага ўзбярэжжа Чорнага мора). На гербе Румыніі Дабруджа прадстаўлена ў выглядзе дэльфіна. У наш час Румыніі належыць Паўночная Дабруджа, доўгія памежныя спрэчкі з Балгарыяй завяршыліся ў 1947 г., абмен тытульнымі нацыянальнымі меншасцямі адбыўся ў 1940 г.
Перапісы насельніцтва Нацыянальнасць 1880G. Dănescu, Dobrogea (La Dobroudja). Étude de Géographie physique et ethnographique 1899 1913 19301Calculated from results of the 1930 census per county, taken from 1956Calculated from statistics for the counties of Tulcea and Constanţa from 1966 1977 1992 2002 Усяго 139,671 258,242 380,430 437,131 593,659 702,461 863,348 1,019,766 971,643 Румыны 43,671 (31 %) 118,919 (46 %) 216,425 (56.8 %) 282,844 (64.7 %) 514,331 (86.6 %) 622,996 (88.7 %) 784,934 (90.9 %) 926,608 (90.8 %) 883,620 (90.9 %) Балгары 24,915 (17 %) 38,439 (14 %) 51,149 (13.4 %) 42,070 (9.6 %) 749 (0.13 %) 524 (0.07 %) 415 (0.05 %) 311 (0.03 %) 135 (0.01 %) Туркі 18,624 (13 %) 12,146 (4 %) 20,092 (5.3 %) 21,748 (5 %) 11,994 (2 %) 16,209 (2.3 %) 21,666 (2.5 %) 27,685 (2.7 %) 27,580 (2.8 %) Татары 29,476 (21 %) 28,670 (11 %) 21,350 (5.6 %) 15,546 (3.6 %) 20,239 (3.4 %) 21,939 (3.1 %) 22,875 (2.65 %) 24,185 (2.4 %) 23,409 (2.4 %) Ліпаване 8,250 (6 %) 12,801 (5 %) 35,859 (9.4 %) 26,210 (6 %)? 29,944 (5 %) 30,509 (4.35 %) 24,098 (2.8 %) 26,154 (2.6 %) 21,623 (2.2 %) Русіны 455 (0.3 %) 13,680 (5 %) 33 (0.01 %) 7,025 (1.18 %) 5,154 (0.73 %) 2,639 (0.3 %) 4,101 (0.4 %) 1,465 (0.1 %) Немцы 2,461 (1.7 %) 8,566 (3 %) 7,697 (2 %) 12,023 (2.75 %) 735 (0.12 %) 599 (0.09 %) 648 (0.08 %) 677 (0.07 %) 398 (0.04 %) Грэкі 4,015 (2.8 %) 8,445 (3 %) 9,999 (2.6 %) 7,743 (1.8 %) 1,399 (0.24 %) 908 (0.13 %) 635 (0.07 %) 1,230 (0.12 %) 2,270 (0.23 %) Цыгане 702 (0.5 %) 2,252 (0.87 %) 3,263 (0.9 %) 3,831 (0.88 %) 1,176 (0.2 %) 378 (0.05 %) 2,565 (0.3 %) 5,983 (0.59 %) 8,295 (0.85 %)
Спасылкі
Катэгорыя:Дабруджа Катэгорыя:Геаграфія Румыніі