Румынская камуністычная партыя, або РКП () — румынская камуністычная палітычная партыя, якая з'яўлялася прадаўжальніцай бальшавіцкага крыла Румынскай сацыялістычнай партыі. Першапачаткова ідэалогіяй партыі былі падрыхтоўка камуністычнай рэвалюцыі і адмова ад нацыяналістычнага праекта Вялікая Румынія, пры Чаўшэску ў ёй нарасталі нацыяналістычныя памкненні.
РКП у міжваенны перыяд была невялікай нелегальнай групоўкай, якая знаходзілася пад прамым кантролем Камінтэрна. У 1930-я гады большасць актывістаў знаходзіліся ў зняволенні ці беглі ў СССР.
Камуністычная партыя выйшла на пярэдні план румынскай палітыцы ў жніўні 1944 года, калі камуністы прынялі ўдзел у палацавым перавароце і звяржэнні пра-нацысцкага ўрада Іона Антанеску. З дапамогай савецкіх сіл РКП адправіла караля Міхая I у выгнанне і ўсталявала аднапартыйны рэжым у 1948 годзе, які праіснаваў аж да Румынскай рэвалюцыі 1989 года.
Абвешчана па-за законам 29 снежня 1989 года дэкрэтам Фронту нацыянальнага выратавання.
Пераемніцай «гістарычнай» РКП лічыць сябе Румынская камуністычная партыя, створаная ў 2010 годзе
З'езды РКП Усе з'езды, акрамя III—V, адбыліся ў Бухарэсце. I з'езд — 8—12 мая 1921; II з'езд — 3—4 кастрычніка 1922; III з'езд — верасень 1924; IV з'езд — 29 чэрвеня — 2 ліпеня 1928; V з'езд — 3—24 снежня 1931; VI з'езд — 21—23 лютага 1948; VII з'езд — 23—28 снежня 1955; VIII з'езд — 20—25 чэрвеня 1960; IX з'езд — 19—24 ліпеня 1965; X з'езд — 6—12 жніўня 1969; XI з'езд — 25—28 лістапада 1974; XII з'езд — 1979; XIII з'езд — 1984; XIV з'езд — 20—24 лістапада 1989. Спасылкі
Катэгорыя:Палітычныя партыі Румыніі Румынія