Арцём Шут (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў мазырскай «Славіі», у 2013 годзе выступаў за дубль клуба. Па выніках сезона мазырскі клуб выбыў у Першую лігу і перастаў выстаўляць каманду ў турнір дублёраў, таму Арцём быў пераведзены ў асноўную каманду «Славіі», дзе і дэбютаваў 19 красавіка 2014 года ў матчы першага тура супраць «Смалявічаў-СТІ», выйшаўшы на замену на 82-й хвіліне. Замацавацца ў аснове не здолеў, да канца сезона яшчэ толькі двойчы з’яўляўся на полі.
Па выніках сезона 2014 «Славія» вярнулася ў Вышэйшую лігу, і Арцём зноў апынуўся ў дублі. 27 красавіка 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, калі ў сувязі з траўмамі асноўных ігракоў выйшаў у стартавым складзе на пазіцыі цэнтральнага абаронцы ў матчы супраць «Тарпеда-БелАЗ» (перамога «Славіі» 1:0). Усяго ў сезоне 2015 шэсць разоў з’явіўся на полі ў Вышэйшай лізе. У сезоне 2016, аднак, гуляў толькі за дубль і не з’яўляўся ў асноўным складзе.
У сакавіку 2017 года падоўжыў кантракт са «Славіяй». У сезоне 2017 працягваў гуляць за дубль, у асноўную каманду не прыцягваўся. У сезоне 2018 быў заяўлены ў складзе «Славіі» на Першую лігу, аднак на полі не з’яўляўся і з-за траўмы калена завяршыў кар’еру.
Пазней стаў працаваць у Мазыры дзіцячым трэнерам па футболе.
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2013 дубль Славія 21 0 2014 Д2 Славія 3 0 2015 Д1 Славія 6 0 2016 дубль Славія 12 0 2017 дубль Славія 13 0 2018 Д2 Славія 0 0
Палітычныя погляды Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Футболісты аднаго клуба