Максім Грачыха (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Ніва» з Доўбізны.
Клубная кар’ера З 2010 года выступаў за дубль «Віцебска». Пасля вылету «Віцебска» з Вышэйшай лігі па выніках сезона 2011 апынуўся ў асноўным складзе каманды. У 2012—2013 гадах звычайна толькі выхадзіў на замену, а ў першай палове 2014 года ўжо трывала з’яўляўся ў стартавым складзе віцебскага клуба.
Максім застаўся ў «Віцебску» і пасля выхаду ў Вышэйшую лігу па выніках сезона 2014. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 3 мая 2015, выйшаўшы на замену ў матчы супраць брэсцкага «Дынама» (2:3). Аднак, у мацнейшым дывізіёне замацавацца не здолеў, усяго толькі 6 разоў з’явіўшыся на полі пасля выхаду на замену. У пачатку жніўня 2015 года была дасягнута дамоўленасць аб пераходзе футбаліста ў «Слонім» на правах арэнды.
У студзені 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Віцебск». У лютым праходзіў прагляд у «Нафтане», але беспаспяхова. У выніку, папоўніў склад «Оршы», дзе замацаваўся ў аснове.
У студзені 2017 года падпісаў трохгадовы кантракт з мінскім «Тарпеда». У першай палове сезона 2017 гуляў у стартавым складзе, пазней стаў у асноўным выхадзіць на замену. У сакавіку 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў «Тарпеда». Неўзабаве стаў трэніравацца са сталічным «Промнем» і ў красавіку быў заяўлены за клуб на чэмпіянат Беларусі. Выступаў у асноўным за дубль «Промня», у галоўнай камандзе толькі аднойчы выйшаў на поле, і ўжо ў чэрвені 2018 года пакінуў каманду. У жніўні 2018 года зноў далучыўся да «Оршы», дзе стаў асноўным іграком, толькі ў другой палове 2019 года часцей выхадзіў на замену.
У сакавіку 2020 года далучыўся да пінскай «Хвалі», дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У лютым 2021 года падоўжыў кантракт з клубам. У сезоне 2021 пераважна выхадзіў на замену, толькі з кастрычніка стаў трывала гуляць у аснове. У студзені 2022 года яшчэ на год падоўжыў пагадненне з «Хваляй». У 2022 годзе рэгулярна гуляў у стартавым складзе каманды.
У сакавіку 2023 года падоўжыў кантракт з клубам да канца сезона 2023. У снежні 2023 года зноў падоўжыў пагадненне з «Хваляй». У жніўні 2024 года пакінуў пінскі клуб і далучыўся да «Нівы».
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2010 дубль Віцебск 27 2 2011 дубль Віцебск 27 7 2012 Д2 Віцебск 14 0 2013 Д2 Віцебск 10 1 2014 Д2 Віцебск 19 1 2015 (1) Д1 Віцебск 6 0 2015 (2) Д2 Слонім 14 3 2016 Д2 Орша 25 3 2017 Д2 Тарпеда 27 2 2018 (1) Д1 Прамень 1 0 2018 (2) Д2 Орша 11 2 2019 Д2 Орша 23 1 2020 Д2 Хваля 24 1 2021 Д2 Хваля 30 2 2022 Д2 Хваля 24 2 2023 Д2 Хваля 32 8 2024 (1) Д2 Хваля 16 4
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Слонім-2017 Катэгорыя:Ігракі ФК Орша Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Прамень Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Хваля Пінск Катэгорыя:Ігракі ФК Ніва Доўбізна