Ляво́н (Леані́д Хве́даравіч) Валасю́к (, в. Песцянькі, Брэсцкай вобласці, БССР) — беларускі паэт, мастак.
Біяграфія У васьмігадовым узросце з сям’ёй пераехаў у Брэст. У 1963—1973 навучаўся ў сярэдняй школе № 16, пасля працаваў слесарам на заводзе. У 1974—1976 служыў у войску. У 1981 скончыў архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута.
Працаваў на розных пасадах у абласным навукова-метадычным цэнтры культасветработы і народнай творчасці ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама, пасля мастаком у рэкламным камбінаце Аблспажыўсаюза, завода «Газаапарат», ЦУМа, гасцініцы «Інтурыст» і інш.
Творчасць Вершы пачаў пісаць у пятай класе школы. Першы верш па-руску надрукаваны ў 1982 годзе ў газеце «Заря». Пазней публікаваўся ў газетах «Літаратура і мастацтва», «Народная трыбуна», «Заря», «Брестский курьер», «Настаўніцкая газета».
Аўтар зборнікаў вершаў «Блики дня» (1999), «Краски души» (2000), «Под знаком Стрельца» (2001), «Леаніды» (2003), «Чырвоная вежа» (2004), «Познія сны» (2006), «Знакі на валуне» (2010), кнігі прозы «Сцежкі да сядзібы» (2008), фантастычнага раману «Вяртанне берасцейскай стралы» (2012).
Член Беларускага саюза мастакоў (2000) і Саюза беларускіх пісьменнікаў (2007).
Лаўрэат літаратурнай «Мядовай прэміі» (2008).
Спасылкі Жыццяпіс
Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў Катэгорыя:Нарадзіліся ў Кобрынскім раёне Катэгорыя:Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта