thumb|Юзаф Пілсудскі Сана́цыя ( ад — аздараўленне) — назва палітычнага руху, які ўзнік у сувязі з абвяшчэннем Юзафам Пілсудскім лозунгу «маральнай санацыі» грамадскага жыцця ў Польшчы, высунутага падчас падрыхтоўкі і падчас майскага перавароту 1926 года.
Аснову руху склалі былыя армейскія афіцэры, у якіх карупцыя ў польскай палітыцы выклікала агіду. Санацыя была кааліцыяй розных палітычных сіл з акцэнтам на ліквідацыю карупцыі і скарачэнне інфляцыі.
Галоўнай палітычнай арганізацыяй санацыі быў Беспартыйны блок супрацоўніцтва з урадам (1928—1935) (), а з 1937 года —Лагер нацыянальнага аб’яднання.
У жніўні 1926 года ў Канстытуцыю 1921 года былі ўнесены істотныя папраўкі. Прэзідэнт атрымаў права датэрмінова распускаць сейм і сенат і прызначаць новыя выбары, выдаваць дэкрэты, якія маюць сілу закона да моманту зацвярджэння або не зацвярджэння іх парламентам. Сейм пачаў працаваць на сесійнай, а не на пастаяннай аснове. Толькі прэзідэнт меў права адкрываць і закрываць яго сесіі. Уводзілася папярэдняя цэнзура прэсы.
Санацыя ўсталявала аўтарытарнае кіраванне, змагалася з камунізмам, абвяшчала тэзісы пра крызіс дэмакратыі, неабходнасць моцнай улады і ліквідацыі апазіцыйных партый. У цэлым рэжым Пілсудскага насіў правацэнтрысцкі, кансерватыўна-патэрналісцкі характар.
Прыкладамі барацьбы з апазіцыяй, апрача іншага, былі: стварэнне канцэнтрацыйнага лагера ў Бярозе-Картузскай, Брэсцкі працэс, абвяўчэнне па-за законам Лагера вялікай Польшчы, а таксама Нацыянальна-радыкальнага лагера, абмежавання свабоды друку і сходаў.
У красавіку 1935 года, незадоўга да смерці Пілсудскага, у Польшчы была прынята новая Канстытуцыя, у якую ўвайшлі асноўныя прынцыпы Санацыі: моцная цэнтралізаваная дзяржава з прэзідэнцкай сістэмай кіравання. Неўзабаве пасля смерці Пілсудскага рух сутыкнуўся з шэрагам унутраных праблем і рознагалоссяў. Урэшце ён распаўся на тры асобныя кірункі:
Левая санацыя (), з лідарам Валерыем Славакам (), якая імкнулася да пагаднення з апазіцыяй; Замкавая група (), сфарміраваная вакол прэзідэнта Ігнацыя Масціцкага (які пражываў у Варшаўскім замку — адсюль і назва) — цэнтрысты; Правая санацыя (), што гуртавалася вакол Эдварда Рыдз-Сміглы ў саюзе з Лагерам нацыянальнага аб'яднання — нацыяналісты.
Першы з гэтых кірункаў неўзабаве страціў сваё значэнне, а два іншыя працягвалі барацьбу за ўплыў да пачатку вайны.
Другая сусветная вайна паклала канец ураду санацыі, але яе дзеячы захавалі значныя сувязі ў эмігранцкім урадзе і яго структурах у Польшчы.
Спасылкі Sanacja Przemiany ustroju Polski w latach 1921—1935
Катэгорыя:Гісторыя Польшчы (1918—1939)