Красноўскае — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці, за 14 км на поўдзень ад горада Мёры, каля вёскі Стары Пагост, у міжрэччы рэк Маціцы і Бярэжы.

Плошча паверхні — 1,37 км². Даўжыня — 1,76 км, найбольшая шырыня — 0,84 км. Найбольшая глыбіня — 4,5 м, сярэдняя — 1,6 м. Аб’ём вады ў возеры — 2,24 млн м³. Даўжыня берагавой лініі — 4,7 км. Плошча вадазбору — 4,6 км².

Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 8—10 м, пераважна спадзістыя, разараныя, на паўночным захадзе пад лесам. Берагі пясчаныя вышынёй 0,3—0,4 м, на захадзе забалочаныя. Шырыня поймы складае ад 5 да 50 м. На захадзе да поймы прымыкае верхавое балота шырынёй да 500 м. Дно выслана сапрапелем, каля паўночнага і паўднёвага берагоў пясчанае. Вада ў возеры вызначаецца вельмі нізкай мінералізацыяй (каля 50 мг/л). Возера эўтрофнае. Зарастае па ўсёй плошчы (эладэя, рагаліснік, рдзесты). Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці да 50 м. Возера бяссцёкавае.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, краснапёрка і іншыя віды рыб.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Мёрскага раёна Катэгорыя:Бяссцёкавыя азёры