Луіза Арнер Бойд (; , ЗША — , ЗША) — вядомая амерыканская даследчыца і вандроўніца, член Амерыканскага геаграфічнага таварыства. Уваходзіць у топ-10 першапраходцаў светуТОП-10 первопроходцев . За вывучэнне Арктыкі і Грэнландыі атрымала мянушкі «Каралева Лёду» і «Лэдзі Арктыкі». Адкрыла Амерыцы і ўсяму заходняму свету прыгажосць Палесся, асабліва Пінскага Палесся.
Сям'я, дзяцінства, раннія гады
Бацька будучай вандроўніцы валодаў залатым рудніком у Каліфорніі. Апроч Луізы ў сям'і было два старэйшых брата, якія памерлі ў юнацтве з-за хваробы сэрца. Неўзабаве памерлі бацька і маці, так у 1919 годзе ва 33-х гадовым узросце Луіза Арнэр Бойд стала ўладальніцай шматмільённага капіталу, адной з багацейшых жанчын АмерыкіПервая леди Арктики.
З юнасці Луіза адрознівалася неардынарным, імпульсіўным характарам. Міласэрднасць для амерыканкі не было пустым словам — у 1918 годзе пакінуўшы ЗША Бойд паехала ў Еўропу і Егіпет, каб у якасці медсястры змагацца з эпідэміяй іспанкі, гэта небяспечная хвароба ХХ стагоддзі, якая забрала жыццё ў каля 100 мільёнаў чалавек.
Навуковая дзейнасць
У 1924 годзе Луіза Арнэр Бойд упершыню ўбачыла палярныя льды на архіпелагу Шпіцберген. Пачынаючую даследчыцу зацікавілі бясконцыя льды і яна арганізавала першую экспедыцыю ў АрктыкуЛуиза Бойд: на что потратила миллионы «леди Арктика»?.
У 1926 годзе амерыканка зафрахтавала нарвежскае судна «Хобі» і зноў адправілася пакараць Арктыку. Падчас другой экспедыцыі адсняты фільм (21 тысяча футаў кінастужкі), зроблена 700 фатаграфій і здабыта 11 шкур белых мядзведзяўПервая леди Арктики.
У 1928 годзе Луізу Бойд урад Нарвегіі ўзнагародзіў крыжом Святога Олафа — амерыканка стала трэцяй жанчынай у свеце, якая атрымала гэтую высокую ўзнагароду. Такі жэст Нарвегіі — знак падзякі Луізе Бойд за паўгадавыя пошукі ў Баранцавым моры Руаля Амундсена. Знакаміты палярнік першай паловы ХХ стагоддзя Руаль Амундсен пацярпеў крушэнне ў Баранцавым моры, калі накіраваўся на пошук італьянскага паветраплавальніка Умберта Нобіле. Дырыжабль «Італія», на борце якога было 16 чалавек, знік у маі 1928 года, вяртаючыся з Паўночнага палюса ЗямліЛуиза Бойд: на что потратила миллионы «леди Арктика»?. Спробы амерыканкі знайсці пацярпелых бедства калегаў аказаліся дарэмныя, але сам факт прымусіў навуковую супольнасць інакш ставіцца да неардынарнай грамадзянкі ЗША. Вандроўніца здабыла павагу і аўтарытэт.
Актыўнае вывучэнне Грэнландыі і глыбінь акіяна каля паўночна-ўсходняга ўскрайка Нарвегіі амерыканка ажыццяўляла ў 1937—1938 гадах. Нягледзячы на прызнанне сусветнай грамадскасцю заслуг і сталы ўзрост, Луіза Арнэр Бойд у 1955 годзе на самалёце «Дуглас DC-4» адправілася ў рызыкоўны палёт. Авіялайнер, прабыўшы 16 гадзін у паветры, дасягнуў Паўночнага полюсу і вярнуўся назад у Нарвегію. Так, 67-гадовая амерыканская вандроўніца стала першай жанчынай, якая пабывала на Паўночным полюсуПервая леди Арктики.
Усе свае гіганцкія зберажэнні легендарная амерыканка ўклала ў навуку. Луіза Арнэр Бойд даказала ўсяму свету, што грошы могуць служыць дабру і чалавеку. Вядомая даследчыца памерла на 85-годзе жыцця, 14 верасня 1972 года.
Спецзаданне ад урада ЗША
Падчас Другой сусветнай вайны (1939—1945) Луіза Арнэр Бойд атрымала спецыяльнае заданне ад урада ЗША. Даследчыца павінна была дэталёва вывучаць магнітнае поле Паўночнага полюса, бо, праз гэты рэгіён Землі праходзілі міжнародныя сеансы радыёсувязі «Еўропа—ЗША» і вельмі часта здараліся перашкоды. Бойд разабралася ў праблеме і падрыхтавала справаздачу пра магчымасць уладкавання ваеннага аэрадрома на Бафінавай Зямлі.
Луіза Арнэр Бойд і Палессе
У 1934 годзе амерыканская даследчыца прыняла ўдзел у працы міжнароднага кангрэса географаў у Варшаве. Тады ж яна здзейсніла навуковую экспедыцыю па землях так званых «усходніх крэсаў»Нас збліжае гісторыя (BE/RU) . З 1921 па 1939 год Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна ўваходзілі ў склад Польшчы.
Шлях амерыканкі пралёг ад Перамышля і Львова, праз Ковель, Кобрын, Пінск, Клецк, Нясвіж і далей праз Слонім на Вільню. Асаблівым жаданнем у яе было паглядзець «экзотыку сярод балот» — Пінскае ПалессеАмерыканка на Палессе — у Беларусі з'явіўся новы турыстычны маршрут па слядах экспедыцыі Луізы Арнэр Бойд.
У верасні-кастрычніку 1934 года Бойд знаходзілася ў Пінску і сучасным Пінскім раёне (Брэсцкая вобласць, Беларусь). Апроч асабістага кіроўцы, яе суправаджалі польскія географы Станіслаў Гажухоўскі ды Ванда Равенская. У Пінску, у гарадской гасцініцы «Англійская» (будынак захаваўся да нашых дзён за адрасам: г. Пінск, вул. Леніна, 2) размясціўся часовы штаб экспедыцыі адкуль амерыканка выязджала ў пінскія сёлыАмериканка на Полесье — в Беларуси появился новый туристический маршрут по следам экспедиции Луизы Арнер Бойд.
Старажытны Пінск і яго аколіцы — Гарадзішча, Кнубава, Кудрычы, Курадава, Пінкавічы, Тупчыцы, зачаравалі легендарную амерыканку.
Вось, што сама Луіза Бойд пісала ў сваіх дзённіках па візіце на Пінскае Палессе:
Мноства фатаграфій прысвечана рэкам, балотам, азёрам, шматлікім пратокам і, несумнеўна, рыбакам і чоўнам. Вынікам паездкі з'явілася публікацыя ў 1937 годзе ў Нью-Ёрку фотаальбома «Польская правінцыя» (Polish Countrysides) і адкрыццё для ўсяго свету Палесся ва ўсёй яго шматграннасці, самабытнасці і арыгінальнасціНа Пинщине увековечат память об американской исследовательнице и путешественнице.
Гісторык-краязнаўца з Пінска Эдуард Злобін заявіў у інтэрв'ю Беларускаму Радыё Рацыя:
У 1984 годзе ў Мілуокі (ЗША) з грандыёзным поспехам прайшла выстава «Паляшук вачамі Луізы Бойд», якая праз тры гады экспанавалася ў Польшчы. А ў 1991 годзе ў Кракаве быў выдадзены фотаальбом «Крэсы», вялікая частка здымкаў якога прысвечана ПалессюАмериканка на Полесье (RU/EN) .
Дарогамі экспедыцыі Луізы Бойд. Памяць
У 2002 годзе Нарвежскі інстытут палярных даследаванняў і Сусветны фонд дзікай прыроды (WWF) стварылі спецыяльны сайт для адсочвання перасоўванняў белых мядзведзяў па Арктыцы. Адну з самак, якую ўзялі на кантроль назвалі Луізай у гонар амерыканскай даследчыцы Луізы Арнэр Бойд (1887—1972)В интернете создан сайт для [отслеживания миграции белых медведей] . У ЗША створаны і дзейнічае музей-бібліятэка імя легендарнай вандроўніцы. У ЗША і Польшчы рэгулярна праходзяць вечары і выставы прысвечаныя даследчыцы.
У 2015 годзе да ўшанавання памяці Луізы Арнэр Бойд далучылася Беларусь. Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Інстытуцыйнага развіцця» пры падтрымцы Пасольства ЗША ў Рэспубліцы Беларусь і пры садзейнічанні беларускіх улад рэалізавала доўгатэрміновы міждзяржаўны праект «Дарогамі экспедыцыі Луізы Арнэр Бойд. Да 80-годдзя легендарнай экспедыцыі амерыканкі»Праекты ўстановы «Інстытуцыйнага развіцця» . Праект рэалізаваны на тэрыторыі Пінскага раёна (Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобласць) ім было прадугледжана: здымкі дакументальнай стужкі, усталяванне памятнай кампазіцыі, распрацоўка турыстычнага маршруту.
У красавіку 2015 года ў Пінску адбылася прэзентацыя турыстычнага маршруту «Дарогамі экспедыцыі Луізы Арнер Бойд (да 80-годдзя легендарнай экспедыцыі амерыканкі)» створанага ў рамках праекта. Турыстычны маршрут пралягае праз тыя вёскі і сёлы Пінскага раёна, у якіх пабывала легендарная амерыканкаПинский район посетил Поверенный в делах США в Республике Беларусь Скотт Роланд .
У інтэрв'ю газеце «Камсамольская праўда ў Беларусі» аўтар і каардынатар праекта Дзмітрый Кісель паведаміўАмериканская путешественница: «Полешуки отличаются от других людей»:
У снежні 2015 года ў в. Пінкавічы (Пінскі раён, Брэсцкая вобласць) адбылася прэзентацыя фотаальбома «Палессе Луізы Бойд» і паказ дакументальнага фільма «Палессе Луізы Бойд»Поверенный в делах США в Республике Беларусь Скотт Роланд вновь посетил Пинский район .
У жніўні-лістападзе 2016 года Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Інстытуцыйнага развіцця» пры гуманітарнай падтрымцы Пасольства ЗША ў Рэспубліцы Беларусь і пры арганізацыйнай падтрымцы Пінскага раённага выканаўчага камітэта заснавалі і правялі Першы палескі фотаконкурс імя Луізы Арнер Бойд.
У кастрычніку 2016 года ў Пінкавічах Пінскага раёна, усталяваны памятны знак у гонар экспедыцыі Луізы Арнер Бойд па Пінскім Палессі.
У студзені 2018 года вандроўку палескімі шляхамі Луізы Арнер Бойд здзейніла журналістка рэспубліканскага выдання «Сельская газета» ў выніку чаго з'явіўся вялікі артыкул прысвечаны экспедыцыі 1934 года «Луіза і палешукі»Луіза і палешукі.
У сакавіку 2018 года Гуманітарна-асветніцкае грамадскае аб'яднанне «Садружнасць Палесся» (аб'яднанне створана на базе установы «Інстытуцыйнага развіцця» і з'яўляецца яго правапераемнікамГісторыя і мэты ), выпусціла турыстычны прома-ролік і буклет «Крыніцы прыроднай сілы Піншчыны»Источники природной силы Пинщины, дзе асаблівае значэнне надаецца прыбыванню Луізы Арнер Бойд на Палессі. Між іншага, у сваім ўступным слове старшыня ГАГА «Садружнасць Палесся» Дзмітрый Кісель адзначыў важнасць палескай экспедыцыі амерыканкіИсточники природной силы Пинщины .
У верасні 2018 года, да 130-годдзя легендарнай амерыканскай даследчыцы Луізы Арнер Бойд, гуманітарна-асветніцкае грамадскае аб'яднанне «Садружнасць Палесся» перавыдала фотаальбом «Палессе Луізы Бойд»Переиздан уникальный фотоальбом с фото Пинщины 1934 года.
Спасылкі Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Інстытуцыйнага развіцця» Американка на Полесье Луиза Бойд: на что потратила миллионы «леди Арктика»? Фотаальбом Палессе Луізы Бойд (BE/EN/PL/RU) Дорогами экспедиции Луизы Арнер Бойд. К 80-летию легендарной экспедиции американки Американский дипломат С. Роланд посетил с визитом Пинск На Пинщине увековечат память об американской исследовательнице и путешественнице Пинский район посетил Поверенный в делах США в Республике Беларусь Скотт Роланд Дорогами экспедиции Луизы Арнер Бойд
Катэгорыя:Падарожнікі ЗША Катэгорыя:Даследчыкі Арктыкі Катэгорыя:Даследчыкі Палесся Катэгорыя:Постаці амерыканскай геаграфіі