Зале́ссе (, ) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывіцкага сельсавета.

Гісторыя У 1904 годзе вёска Крывіцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 110 жыхароў. У 1921 годзе ў Крывіцкай гміне Вілейскага павета Віленскага ваяводства, 21 двор, 126 жыхароў. У 1931 годзе ў Крывіцкай гміне Вілейскага павета Віленскага ваяводства, 21 двор, 123 жыхары.

З 12 кастрычніка 1940 года ў Вераб’ёўскім сельсавеце Крывіцкага раёна Вілейскай, з 20 верасня 1944 года Маладзечанскай абласцей, з 27 сакавіка 1959 года ў Пузырскім сельсавецеРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4., з 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці, з 25 снежня 1962 года ў Мядзельскім раёне. У 1950 годзе вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас «Герой працы». З 1975 года вёска знаходзіцца ў складзе калгаса «Бальшавік» (цэнтр — вёска Пузыры).

Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Пузыроўскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области .

Насельніцтва 110 жыхароў (1960) 17 двароў, 31 жыхар (1997)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Крывіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна