Зы́кава (, ) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Слабадскога сельсавета.

Гісторыя У 1846 годзе — вёска фальварка Посапава маёнтка Смыч Вілейскага павета Віленскай губерні, валоданне графа К. І. Тызенгаўза. У 1904 годзе — вёска Мядзельскай воласці Вілейскага павета.

У 1921 годзе вёска ў складзе Мядзельскай гміны Дунілавіцкага (з 1925 года — Пастаўскага павета) Віленскай губерні. З 12 кастрычніка 1940 года ш Слабадскім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20 верасня 1944 года — Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года — Мінскай абласцей.

У 1949 годзе сяляне вёсак Зыкава і Янушаўка аб’ядналіся ў калгас імя Чкалава. З 1954 вёска ў складзе калгаса «1 Мая» (цэнтр — вёска Канстанцінава).

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1846 год — 5 двароў, 40 жыхароў. XX стагоддзе: 1904 год — 97 жыхароў; 1908 год — 13 двароў, 101 жыхар; 1921 год — 16 двароў, 78 жыхароў; 1940 год — 14 двароў, 64 жыхары; 1960 год — 45 жыхароў; 1997 год — 4 двары, 7 жыхароў.

Вядомыя асобы Васіль Вітальевіч Грычык (нар. 1960) - беларускі заолаг. Доктар біялагічных навук (2009), прафесар.

Спасылкі

Катэгорыя:Слабадскі сельсавет (Мядзельскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна