Бе́лы Бе́раг — возера ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі ў пойме ракі Бярэзіна, прыкладна за 28 км у напрамку на паўночны захад ад горада Рэчыца, за 1,5 км ад вёскі Горваль.

Плошча паверхні возера 0,23 км². Даўжыня 3,5 км, найбольшая шырыня 0,1 км. Катлавіна старычнага тыпу, моцна выцягнутая і мае серпападобную форму. Берагі пясчаныя, вышынёй да 1 м. Пратокай возера злучаецца з Бярэзінай.

Каля возера археалагічны помнік — гарадзішча.

Літаратура — С. 282. — С. 83.

Ліст карты N-36-121. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1985 г.

Катэгорыя:Азёры Рэчыцкага раёна Катэгорыя:Басейн Бярэзіны