Рыжскі вакзал — пасажырскі тэрмінал станцыі Масква-Рыжская, адзін з 10-ці чыгуначных вакзалаў Масквы. Размешчаны на Рыжскай плошчы, на скрыжаванні Праспекта Міру і Сушчэўскага вала. Да 1930 вакзал называўся «Віндаўскі», да 1942 — «Балтыйскі», да 1946 — «Ржэўскі».

Будынак вакзалу пабудаваны ў 1897—1901 гадах у рамках будаўніцтва Віндаўскай чыгункі (цяпер Рыжскі кірунак Маскоўскай чыгункі) па праекце пецярбургскага архітэктара Станіслава Бржазоўскага, аўтара Віцебскага вакзала Санкт-Пецярбурга. Будаўніцтва вакзала вялося пад кіраўніцтвам архітэктара Ю. Ф. Дзідэрыхса.

З Рыжскага вакзала адыходзяць у суткі два цягніка Масква-Рыга і адзін Масква-Вялікія Лукі. Таксама з вакзала адпраўляюцца прыгарадныя электрацягнікі (каля 60 у дзень, па стане на пачатак кастрычніка 2007) да станцый: Нахабіна, Дзедаўск, Новаіерусалімская, Валакаламск, Шахоўская і інш.

Спасылкі

Схема маршрутаў электрычак з Рыжскага вакзала Рыжскі вакзал  — гістарычная даведка Час паравозаў З гісторыі будаўніцтва чыгункі Віндава-Масква

Катэгорыя:Чыгуначныя вакзалы Масквы Катэгорыя:З’явіліся ў 1901 годзе Катэгорыя:1901 год у Маскве