Кямсы́ (, ) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавета.
Назва Літоўскае прозвішча Kemsaitis ад kemsys "чалавек малога росту, але тоўсты; невырослік"Lietuvių pavardžių žodynas. А-К. Vilnius, 1985. C. 971..
Гісторыя У 1868 г. вёска Кабыльніцкай воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні, 5 двароў, 32 жыхары. У 1904 г. засценак, 84 жыхары. З 12.10.1940 г. у Лацвянскім сельсавеце Пастаўскага, з 25.11.1940 г. Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай, з 20.01.1960 г. Мінскай абласцей. З 1957 вёска ў складзе калгаса «40 год Кастрычніка» (цэнтр — вёска Лотва).
Да 29 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Лацвянскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 29.09.2006 N 245 "Об упразднении Дягильского, Лотвинского сельсоветов и изменении границ Слободского, Мядельского сельсоветов Мядельского района" .
Насельніцтва 42 жыхары (1960) 7 двароў, 14 жыхароў (1997)
Спасылкі
Катэгорыя:Мядзельскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна