Сейсіл (; 665—730) — кароль Керэдыгіяна (да 720 года), затым першы кароль Сейсілуга (720—730).

Біяграфія Сейсіл быў сынам і спадчыннікам караля Керэдыгіяна Клідага ап Артлуіса.

У 720 годзе ён напаў на суседні Дывед і заваяваў значную яго частку, вядомую як Істрад-Тыві. Утвораная дзяржава, якая ў памерах прыкладна ўдвая пераўзыходзіла Керэдыгіян, пазней у гонар Сейсіла атрымала назву Сейсілуг.

У 730 годзе Сейсіл памёр і каралём Сейсілуга стаў яго сын Артуіс.

Літаратура Koch, John T. (2006). Celtic Culture: A Historical Encyclopedia. ABC-CLIO. Lloyd, John Edward (1912). A History of Wales from the Earliest Times to the Edwardian Conquest. Longmans, Green, and Co.

Спасылкі Seisyll, King of Seisyllwg

Катэгорыя:Каралі Керэдыгіяна Катэгорыя:Кіраўнікі каралеўства Сейсілуг Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы VIII стагоддзя