Кало́дна (, ) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Свірскага сельсавета.
Гісторыя У 1663 г. згадваецца ў складзе Ашмянскага павету ВКЛLVIA, f. SA, b. 2. У 1688 г. маёнтак Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У 1847 г. маёнтак Свянцянскага павета Віленскай губерні, валоданне Мажэйкі, 50 душ мужчынскага полу, 170 дзесяцін прыдатнай для земляробства зямлі. У 1868 г. вёска Шэметаўскай воласці Свянцянскага павета, 8 двароў, 84 жыхара. У 1904 г. маёнтак, валоданне Чаховіча (25 жыхароў, 471 дзесяціна зямлі) і вёска (102 жыхара). У 1908 г. у вёсцы 134 жыхары. З 12.10.1940 г. у Шэметаўскім, з 05.08.1954 г. Канстанцінаўскім, з 15.11.1957 г. зноў Шэметаўскім сельсавеце Свірскага раёнаРашэнне выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 лістапада 1957 г. № 750 // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 11. Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 3.08.1959 г. Мядзельскага раёна, з 20.01.1960 г. Мінскай вобласці, з 10.05.1960 г. у Свірскім гарпасялковым Савеце. У 1950 г. у вёсцы арганізаваны калгас «Дружба». З 1964 вёска ў складзе саўгаса «Канстанцінава» (цэнтр — вёска Камарова), з 04.09.1991 г. — калгаса «Канстанцінава».
У 2013 годзе Свірскі пасялковы савет быў скасаваны, і Калодна ўвайшло ў склад Свірскага сельсаветаРашэнне Мінскага абласнога Савета дэпутатаў № 234 ад 28 мая 2013 г. «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Мінскай вобласці» .
Насельніцтва 93 жыхары (1960) 21 двор, 46 жыхароў (1997)
Спасылкі
Катэгорыя:Свірскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна