Кавалі́ (, ) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Слабадскога сельсавета.

Гісторыя

У 1847 г. вёска маёнтка Янушова Вілейскага павета Віленскай губерні, валоданне В. Корсака, 4 двары, 32 жыхара. З 1894 ў вёсцы працавала школа граматы. У 1904 г. на месцы сучаснай вёскі: вёска, фальварак і засценак Жоснянской воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У вёсцы былі 93 жыхары, у засценку, валоданні Гуровіча і Андрона, — 9 жыхароў; у сядзібе, валоданні Гурыновіча, — 4 жыхары. У 1921 г. фальварак і вёска ў складзе гміны Жосна Дунілавіцкага (з 1925 г. Пастаўскага) павета Віленскага ваяводства. У сядзібе 5 двароў, 36 жыхароў; ў вёсцы 15 двароў, 86 жыхароў.

У 1927 г. у вёсцы арганізавана ячэйка КПЗБ. З 12.10.1940 г. у Слабадскім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай, з 20.01.1960 г. Мінскай абласцей. У 1940 г. вёска, 30 двароў, 128 жыхароў. У 1949 г. сяляне арганізавалі калгас імя Аляксандра Неўскага. З 1954 вёска ў складзе калгаса «17 верасня» (цэнтр — вёска Слабада).

Насельніцтва 79 жыхароў (1960) 16 двароў, 29 жыхароў (1997)

Інфраструктура У вёсцы размешчана жывёлагадоўчая ферма.

Вядомыя ўраджэнцы Адам Гурыновіч (1869 — 1894), беларускі паэт-дэмакрат, фалькларыст, перакладчык, рэвалюцыянер

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Слабадскі сельсавет (Мядзельскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна