Ко́нікі (, ) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Княгінінскага сельсавета.

Гісторыя У 1868 г. вёска Княгінінскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 5 двароў, 50 жыхароў. У 1904 г. у вёсцы 110 жыхароў, у 1908 г. — 19 двароў, 107 жыхароў. У 1921 г. вёска Крывіцкай гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства, 21 двор, 89 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Княгінінскім сельсавеце Крывіцкага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай, з 20.01.1960 г. Мінскай абласцей, з 25.12.1962 г. у Мядзельскім раёне. У 1940 г. 24 двары, 96 жыхароў. У верасні 1943 г. гітлераўцы поўнасцю спалілі вёску (24 двары), забілі 2 жыхароў. Пасля Вялікай айчыннай вайны вёска была адноўлена.

У 1950 г. у вёсцы створаны калгас «1 Мая». З 1971 вёска на тэрыторыі птушкафабрыкі «Зара камунізму» (цэнтр — вёска Выгалавічы).

Насельніцтва 1931 год — 130 жыхароў, 25 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60. 1960 год — 85 жыхароў 1997 год — 15 двароў, 30 жыхароў

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Княгінінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна