Магілёўскі павет () — адміністрацыйная адзінка Расійскай імперыі ў 1773—1924 гадах. Цэнтр — горад Магілёў.

Гісторыя Павет утвораны пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай на тэрыторыі, якая ўвайшла ў склад Расійскай імперыі. Спачатку ўваходзіў у склад Магілёўскай губерні, у 1796—1802 гадах — у Беларускай губерні, з 1802 года — у Магілёўскай губерні разам с іншымі 12 паветамі. У верасні 1917 года аднесены да Заходняй вобласці, з красавіка 1919 года ў Гомельскай губерні.

У 1924 годзе скасаваны, тэрыторыя падзелена паміж Аршанскай, Калінінскай і Магілёўскай акругамі.

У 1812 годзе каля вёскі Салтанаўка адбылася бітва паміж рускім войскам генерала М. М. Раеўскага і корпусам маршала Луі Даву.

Гл. таксама Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Магілёўскага раёна

Воласці Бялыніцкая Вейнянская Вендаражская Княжыцкая Круглянская горад Магілёў Нежкаўская Палыкавіцкая Паўлавіцкая Таўпечыцкая Царкавішчанская Цяцерынская Чарнаруцкая Шклоўская Ураднікі павета Магілёўскія павятовыя маршалкі

Заўвагі

Літаратура Опыт описания Могилевской губернии в историческом, физико-географическом, этнографическом, промышленном, сельскохозяйственном, лесном, учебном, медицинском и статистическом отношениях : с двумя картами губернии и 17 резанными на дереве гравюрами видов и типов: в 3 кн. / составлен [с предисловием] и под редакцией А. С. Дембовецкого. ― Могилев на Днепре, 1882―1884.

Спасылкі

Магілёўскі павет. Спіс воласцяў, населеных пунктаў

Катэгорыя:Паветы Магілёўскай губерні Катэгорыя:Паветы Гомельскай губерні