Эрнст Юліус Эпік (; , Кунда — , Бангар) — эстонскі астраном.

Біяграфія Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце. У 1919 года працуе ў абсерваторыі ў Ташкенце.

З 1921 года — у Эстоніі, працаваў у абсерваторыі Тартускага ўніверсітэта (з перапынкам у 1930—1934 гадах на працу ў Гарвардзе).

У 1944 годзе перад наступам савецкай арміі бег у Гамбург, дзе ў 1945—1947 гадах выкладаў у створаным тут Балтыйскім універсітэце. Адтуль перабраўся ў Вялікабрытанію і правёў астатнія 40 гадоў жыцця ў Паўночнай Ірландыі. У 1948—1981 гадах працаваў у Арманскай абсерваторыі.

У 1950—1981 гадах таксама быў галоўным рэдактарам «Ірландскага астранамічнага часопіса» ().

Навуковая дзейнасць Сваю першую кнігу, «Сонца паводле найноўшых даследаванняў», Эпік апублікаваў па-руску яшчэ ў 1919 годзе ў Маскве. У 1922 годзе ён зрабіў прагноз адносна шчыльнасці кратараў на паверхні Марса, пацверджаны назіраннямі са штучных спадарожнікаў Марса праз паўстагоддзі. У 1922 годзе ён ацаніў адлегласць да туманнасці АндрамедыAstrophys. J., 55, 406—410 (1922) і зрабіў гэта раней і дакладней за Хабла. Аднак асноўны ўнёсак Эпік унёс у даследаванне малых аб'ектаў Сонечнай сістэмы — у прыватнасці, астэроідаў і камет. У 1932 годзе ён высунуў гіпотэзу пра паходжанне камет Сонечнай сістэмы з воблака малых аб'ектаў, які абарачаецца вакол Сонца па аддаленай арбіце, — у 1950-я гады гэту гіпотэзу развіў Ян Хендрык Оарт, і гэта з'ява атрымала назву воблага Оарта.

Літаратура

Спасылкі Біяграфія на сайце peoples.ru

Катэгорыя:Выкладчыкі ВНУ Германіі Катэгорыя:Выкладчыкі ВНУ ЗША Катэгорыя:Выпускнікі МДУ Катэгорыя:Постаці эстонскай астраноміі Катэгорыя:Астраномы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Кэтрын Брус Катэгорыя:Узнагароджаныя залатым медалём Каралеўскага астранамічнага таварыства