Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» () — беларуская даследчая і экспертная ўстанова. Інстытут быў заснаваны ў 2009 годзе ў Мінскуhttp://nashaniva.by/?c=ar&i=29984, афіцыйна зарэгістраваны ў Літве.

Місія Мэтамі Інстытута «Палітычная сфера» з’яўляецца сістэмнае вывучэнне палітыкі і грамадства Беларусі і Цэнтральна-Усходняй Еўропы; Фарміраванне прафесійнай супольнасці даследчыкаў палітыкі ў Беларусі, у тым ліку стварэнне неабходнай інфраструктуры для іх прафесійнай дзейнасці; Інтэграцыя беларускіх даследчыкаў у рэгіянальны, еўрапейскі і міжнародны акадэмічны кантэкст, а таксама спрыянне сумеснай даследчай дзейнасці.

Гісторыя Інстытут сфармаваўся на падставе супольнасці даследчыкаў, якія згуртаваліся вакол выдання часопіса «Палітычная сфера» (выдаецца з 2001 года). У 2001—2006 гг. дзейнасць супольнасці часопіса «Палітычная сфера» адбывалася ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (кафедра паліталогіі юрыдычнага факультэта). У 2006—2009 гг. дзейнасць супольнасці часопіса адбывалася ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні, Літва. У верасні 2009 года было публічна абвешчана аб заснаванні Інстытута «Палітычная сфера». Пасаду дырэктара Інстытута ад часу яго ўтварэння займае палітолаг, доктар палітычных навук Андрэй Казакевіч.

Асноўныя кірункі дзейнасці Інстытута Даследаванні і экспертная дзейнасць

Палітычныя даследаванні (political studies), з асаблівым ухілам у эмпірычныя даследаванні з выкарыстаннем колькасных метадаў. Сацыялагічныя даследаванні, а таксама даследаванні ў галіне гісторыі і культуры. Экспертныя і практычныя даследаванні (policy studies).

Выдавецкая дзейнасць

Выданне часопіса палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» (перыядычнасць: два разы на год). Гэта адно з вядучых спецыялізаваных выданняў па палітычных і сацыяльных навуках у Беларусі. Часопіс друкуе вынікі навуковых даследаванняў з розных галін палітычнай навукі і сумежных дысцыплін. Выданне прысутнічае ў шэрагу міжнародных навуковых бібліятэках. Выданне англамоўнага часопіса Belarusian Political Science Review (перыядычнасць: адзін раз на год).Галоўная задача выдання — прадставіць чытачу па-за межамі Беларусі найбольш важныя акадэмічныя даследаванні беларускай палітыкі і грамадства. Выданне манаграфій, перакладаў, анталогій у галіне паліталогіі і іншых сацыяльных дысцыплін. Сярод рэалізаваных выдавецкіх праектаў: анталогія класічных тэкстаў «Палітычная навука», «Анталогія краёвай ідэі», пераклады кніг К. Гамулка «Паміж Польшчай і Расіяй», М. Урбана «Беларуская савецкая эліта» і г.д.

Публічныя падзеі

Заснаванне і адміністраванне Міжнароднага Кангрэсу даследчыкаў Беларусі(перыядычнасць: раз на год). Праводзіцца з 2011 года на базе Універсітэта Вітаўта Вялікага (Коўна, Літва). Кангрэс заснаваны прадстаўнікамі беларускай і літоўскай грамадскасці як мерапрыемства, арыентаванае як на інтэлектуальную супольнасць, так і шырокія грамадскія колы Беларусі і іншых краін: экспертаў, журналістаў, грамадскіх дзеячаў, студэнтаў і г. д. Кангрэс ініцыяваны для інтэграцыі даследчыкаў і экспертаў у палітычнай, сацыяльнай і гуманітарнай сферах, а таксама для спрыяння больш глыбокаму разуменню Беларусі ў акадэмічных і грамадскіх асяродках краін рэгіёну і свету.http://icbs.palityka.org/about/ Штогадовая навуковая тэматычная канферэнцыя ў Мінску (перыядычнасць: раз на год).http://events.palityka.org

Дзейнасць па развіцці акадэмічнай супольнасці і адукацыі

Заснаванне Міжнароднай PhD-праграмы для Беларусі. Публічныя лекцыі. Спецыяльныя навучальныя курсы (найперш, праграма еўрапеістыкі ў Беларускім Калегіуме).http://belcollegium.org/departments/eurapeistyka/

Спасылкі Сайт Інстытута http://palityka.org Сайт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі http://icbs.palityka.org Старонка часопіса «Палітычная сфера» http://journal.palityka.org Старонка часопіса Belarusian Political Science Review http://bpsreview.palityka.org Старонка Міжнароднай PHD праграмы для Беларусі http://phd.palityka.org

Катэгорыя:З’явіліся ў 2009 годзе Катэгорыя:2009 год у Мінску Катэгорыя:Арганізацыі Мінска Катэгорыя:Навуковыя інстытуты Беларусі